8 траўня 2024, Серада, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты пакаралі смерцю ў Сірыі 15 хрысціян

1
Ісламісты пакаралі смерцю ў Сірыі 15 хрысціян

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» (ІД) пакаралі смерцю 15 узятых у палон хрысціян у сірыйскай правінцыі Эль-Хасіка.

Пра гэта паведамляе Die Zeit са спасылкай на прадстаўніка хрысціянскай праграмы для надання дапамогі ў паўночным Іраку (CAPNI), піша Lenta.ru.

«Забітыя маладыя людзі змагаліся з ісламістамі, абараняючы свае сем'і», - заявіў абат Эмануэль Юахана (Emanuel Youkhana).

Звесткі пра дакладную колькасць закладнікаў розняцца. Так, са слоў арцыбіскупа Жака Бэнана Інда (Jacques Behnan Hindo), у палоне застаюцца 250 выкрадзеных хрысціянаў. Сярод іх шмат старых, жанчын і дзяцей. Аднак, паводле слоў Юахана, гаворка ідзе пра 350 палонных.

У пачатку тыдня баевікі ІД напалі на вёскі, у якіх пражываюць хрысціяне, спалілі дамы і цэрквы, забілі і ўзялі ў палон дзесяткі мірных жыхароў.

«Ісламская дзяржава» - тэрарыстычная арганізацыя, якая захапіла шэраг правінцый Сірыі ды Іраку і абвясціла халіфат. Дзейнасць групоўкі забароненая ў Расеі. Баевікі ІД апошнія месяцы захоплівалі закладнікаў у шэрагу дзяржаў Блізкага Усходу, большасць з якіх былі пасля забітыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках