7 траўня 2024, aўторак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі былога ідэолага насцярожыла слова «шляхта»

11

У выніку, для выставы "Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны" давялося шукаць іншае памяшканне.

27 лютага ў Гомелі адбылося адкрыццё выставы "Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны". Праект, прысвечаны сядзібам і палацах XIX - пачатку XX стагоддзяў, паспеў агаломшыць недарэчным выпадкам: дырэктарка Музея гісторыі горада Гомеля, у якім планавалася адкрыць выставу, адмовіла арганізатарам у памяшканні. Былую супрацоўніцу аддзела ідэалогіі насцярожыла слова "шляхта" ў дачыненні да прадстаўнікоў прывілеяванага стан. Аднак за тыдзень да адкрыцця было знойдзена іншае памяшканне - гомельскі філіял Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Шклярава, паведамляе "Еўрарадыё".

Над выставай працавалі гісторык Марыя Булавінская, архітэктар Сяргей Ляпін ды мастачка Ірына Панкова. Менавіта Марыі належыць ідэя сістэматызаваць тыя звесткі, якія назапашваліся падчас вывучэння тэмы сядзіб Гомельшчыны. Плён працы Ірыны Панкова - створаны ў выніку падарожжаў па вобласці акварэльны жывапіс, які выяўляе будынкі, часам нават разам з іх былымі гаспадарамі.

Архітэктар Сяргей Ляпін паспрыяў стварэнню карты Гомельшчыны з нанесенымі на яе графічнымі выявамі сядзіб. Выгляд страчаных будынкаў даводзілася рэканструяваць з дакументальных звестак, успамінаў, малюнкаў, апісанняў даследчыкаў.

Фонды Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Хойніцкага краязнаўчага музея і прыватныя калекцыі пашырылі прадметны шэраг выставы дакументамі, сталовым фарфорам, фрагментамі архітэктурнага дэкору ды іншымі атрыбутамі шляхецкай культуры.

Сядзібы і палацы, якія давялося пакінуць у свой час гаспадарам, знішчаліся ў паслярэвалюцыйныя часы і далей нішчацца сёння. Са слоў арганізатараў, гэтая выстава - спосаб прыцягнуць увагу да праблемы страты каштоўных будынкаў.

Спецыяльным госцем на адкрыцці стала гомельскі бард Вольга Цярэшчанка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках