7 траўня 2024, aўторак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ заклікалі Расею расследаваць справу забойства Нямцова

4
Лідары ЕЗ заклікалі Расею расследаваць справу забойства Нямцова

Еўрапейскія палітыкі каментуюць забойства ў Маскве аднаго з лідараў расейскай апазіцыі Барыса Нямцова.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд рашуча асудзіў забойства, гаворыцца ў камюніке Елісейскага палаца, піша "Інтэрфакс".

"Прэзідэнт рэспублікі асудзіў гнюснае забойства Барыса Нямцова гэтай ноччу ў Маскве", - заявіў ён.

Аланд ахарактарызаваў Нямцова як "смелага, нястомнага абаронцу дэмакратыі і рашучага змагара супраць карупцыі". Прэзідэнт Францыі выказаў спачуванні родным і блізкім загінулага расейскага палітыка.

Ангела Мэркель узрушаная забойствам у Маскве апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайберт. Мэркель назвала забойства Нямцова "подлым". Яна "шануе мужнасць былога расейскага першага віцэ-прэм'ера, які неаднаразова крытыкаваў, у тым ліку публічна, палітыку ўрада", падкрэсліў Зайберт. "Канцлерка выказвае спачуванні сваякам загінулага і заклікае прэзідэнта Уладзіміра Пуціна забяспечыць правядзенне расследавання забойства і прыцягнуць да адказу злачынцаў", - адзначыў прадстаўнік урада ФРГ.

Улады Вялікай Брытаніі заклікаюць Расею зрабіць усё магчымае, каб людзі, якія маюць дачыненне да забойства палітыка Барыса Нямцова, паўсталі перад судом, цытуе ТАСС паведамленне МЗС краіны.

Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц заклікаў старанна расследаваць забойства Барыса Нямцова. "У жаху ад цынічнага забойства Барыса Нямцова", - паведаміў ён.

Нямцова застрэлілі позна ўвечары ў пятніцу на Вялікім Маскварэцкім мосце каля Крамля: забойца стрэліў некалькі разоў, чатыры кулі трапілі ў мэту. Пасля гэтага ён схаваўся на светлым аўтамабілі. План "Перахоп", уведзены для яго пошуку, вынікаў не даў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках