7 траўня 2024, aўторак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Масквы дазволілі жалобны марш 1 сакавіка

8
Улады Масквы дазволілі жалобны марш 1 сакавіка

Акцыя памяці Барыса Нямцова пройдзе ў цэнтры расейскай сталіцы.

Прадстаўнікі апазіцыі дамовіліся з мэрыяй Масквы аб тым, што ў нядзелю, 1 сакавіка, у цэнтры сталіцы будзе праведзены жалобны марш у памяць аб забітым палітыку. Пра гэта РІА «Новости» паведаміў сябра партыі «РПР-ПАРНАС», апазіцыянер Ілля Яшын.

«Дамовіліся з мэрыяй правесці ў цэнтры Масквы жалобны марш. Збіраемся каля метро «Кітай-горад» і рушым да моста, дзе адбылося забойства», - сказаў Яшын, адзначыўшы, што збор прызначаны на 15:00.

Са слоў апазіцыянера, у мэрыі паабяцалі аказаць садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемства. Акрамя таго, ён удакладніў, што акцыя «Вясна», якая павінна была адбыцца ў сталічным раёне Мар'іна 1 сакавіка, скасаваная.

Барыс Нямцоў быў забіты невядомымі з белага аўтамабіля падчас прагулкі з дзяўчынай каля Вялікага каменнага моста каля 23:40. Прагучалі прынамсі шэсць стрэлаў.

Паводле факта забойства Нямцова распачатая крымінальная справа па двух артыкулах КК РФ - «забойства» і «незаконнае абарачэнне зброі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках