7 траўня 2024, aўторак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты знікнуць з вітрын крам

23
Цыгарэты знікнуць з вітрын крам

Дэкрэтам Лукашэнкі забароненае выкладванне тытунёвых вырабаў або іх узораў у вітрынах крам.

Гэтая пастанова ўтрымліваецца ў дэкрэце Лукашэнкі №2 ад 20 лютага, якім уносяцца папраўкі ў ягоны ж дэкрэт №28 ад 2002 года. Дакумент змяшчае шэраг новых патрабаванняў.

Так, згодна з дэкрэтам, права на экспарт, імпарт, выраб тытунёвай сыравіны, тытунёвых вырабаў, іх захоўвання (як тыпу прадпрымальніцкай дзейнасці) маюць толькі юрыдычныя асобы Беларусі. Раней гэтымі тыпамі дзейнасці маглі займацца арганізацыі-нерэзідэнты, піша «Брестская газета».

Акрамя таго, у дэкрэце пазначана, што права на гуртовы гандаль тытунёвымі вырабамі маюць толькі арганізацыі - вытворцы тытунёвых вырабаў пры продажы тытунёвых вырабаў ўласнай вытворчасці, арганізацыі - замоўцы тытунёвых вырабаў пры продажы тытунёвых вырабаў, вырабленых у Беларусі на iхныя замовы, дзяржаўныя юрыдычныя асобы, а таксама юрыдычныя асобы, больш за 25% акцый якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, і юрыдычныя асобы Белкаапсаюза.

Раздробны гандаль тытунёвымі вырабамі дазволены толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Беларусі.

Таксама дакументам юрыдычным асобам і ІП, якія займаюцца гуртовым гандлем тытунёвымі вырабамі, ставіцца ў абавязак правяраць сапраўднасць акцызных марак і спецмарак на тытунёвых вырабах, якія яны прадаюць.

Згодна з дэкрэтам, усе юрыдычныя асобы і ІП, дапушчаныя да абарачэння тытунёвых вырабаў, павінны быць унесеныя ў Дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вырабам, захоўванне (як тыпам прадпрымальнiцкай дзейнасцi) тытунёвых вырабаў, гуртовы і раздробны гандаль імі.

Абавязак кантролю за абарачэннем тытунёвых вырабаў у рамках кантролю ў сферы гандлю, а таксама заканадаўства, якое рэгулюе выкананне паслуг, даручанае Міністэрству гандлю.

Дэкрэтам таксама вызначанае, што мінімальны раздробны кошт за пачак кожнай маркі (кожнага наймення) цыгарэт з фільтрам устанаўляецца ў суме 80% ад максімальных раздробных коштаў, якiя вызначаюцца парадкам, вызначаным Падатковым кодэксам Беларусі. Рэалізацыя тытунёвых вырабаў паводле кошту ніжэйшага за мінімальных раздробны кошт і вышэйшага за максімальны раздробны кошт забароненая.

Дакументам забароненая выкладка тытунёвых вырабаў (іх узораў) у вітрынах, на (у) iншых гандлёвых паліцах. «Інфармацыя пра тытунёвыя вырабы, што рэалізуюцца ў гандлёвых аб'ектах і аб'ектах грамадскага харчавання, можа размяшчацца ў выглядзе пераліку тытунёвых вырабаў з указаннем іх назвы і кошту», - пазначана ў дэкрэце. Забаронены продаж тытунёвых вырабаў без акцызных ды іншых спецмарак, а таксама метадам самаабслугоўвання.

Акрамя таго, дэкрэтам забароненыя вытворчасць тавараў, якія не з'яўляюцца тытунёвымі вырабамі, імітацыя вонкавага выгляду і (або) выкарыстанне найменняў тыпаў тытунёвых вырабаў у назвах (дадатковых назвах) такіх тавараў, а таксама гуртовы, раздробны гандаль такімі таварамі.

Дакумент уваходзіць у дзеянне з 1 ліпеня 2015 года.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках