26 красавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Горадняй перавярнулася фура з польскімі яблыкамі

6
Пад Горадняй перавярнулася фура з польскімі яблыкамі

Каля Горадні аўтафургон з яблыкамі зляцеў у кювет з высокай аўтатрасы.

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама, піша БелТА.

Аварыя адбылася сёння а чацвёртай гадзіны ночы. Грузавік, так званая ізатэрма "Івека", наладаваны яблыкамі, ва ўмовах туману вылецеў у кювет. Аўтафургон ехаў з Польшчы. Спускаючыся з горкі, кіроўца на павароце дарогі абраў няправільную хуткасць, пашкодзіў восем пралётаў агароджы, пераляцеў праз яе і зваліўся з высокай аўтадарогі. Як патлумачыў старшы інспектар ДАІ УУС Алег Дук, глыбіня кювета ў гэтым месцы аўтатрасы складае не менш за 5 м. Кабіна стукнулася аб зямлю са стырнавога боку, кіроўцу са шматлікімі траўмамі шпіталізавалі. Прычэп-ізатэрм цалкам разламаны, груз рассыпаўся.

Здарэнне адбылося на тым жа павароце аўтадарогі Менск - Горадня - мяжа з Рэспублікай Польшча, дзе 4 лютага адбылася аналагічная аварыя. Тады аўтацягнік "ДАФ", які перавозіў груз дзіцячых падгузнікаў, рэзка затармазіў на мокрай дарозе, не ўпісаўся ў паварот і перакуліўся ў кювет. Дальнабойнік атрымаў у той аварыі траўму нагі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках