7 траўня 2024, aўторак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпет прызнаў ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй

2
Егіпет прызнаў ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй

Егіпецкі суд прызнаў тэрарыстычным палестынскі рух ХАМАС, які знаходзіцца ва ўладзе ў сектары Газа.

У самой арганізацыі назвалі пастанову суда «шакавальнай і небяспечнай». «Яна [пастанова] нацэленая супраць палестынскага народа і фракцыі супраціву», - гаворыцца ў заяве ХАМАС. Там таксама адзначылі, што пастанова егіпецкага суда не паўплывае на рух, паколькі ХАМАС «карыстаецца павагай палестынскага народа і лідараў нацыі», піша Lenta.ru.

У канцы студзеня ў спіс тэрарыстычных арганізацый таксама было ўнесенае баявое крыло ХАМАС «Брыгады Ізадзіна аль-Касама».

Дзейнасць групоўкі ў Егіпце пры гэтым была забароненая яшчэ ў сакавіку 2014 года.

Сектар Газа знаходзіцца пад кіраваннем палестынскай ісламісцкай арганізацыі ХАМАС з 2007 года. Мяркуецца, што ХАМАС з'яўляецца адгалінаваннем таксама забароненай у Егіпце ісламісцкай арганізацыі «Браты-мусульмане». Рух уваходзіў у еўрапейскі спіс тэрарыстычных арганізацый з 2003 года, аднак у сярэдзіне мінулага снежня суд ЕЗ выключыў яго з стоп-ліста. Вялікабрытанія і Аўстралія, у адрозненні ад Ізраіля, Канады, ЗША і Японіі, прылічаюць да тэрарыстычных толькі вайсковае крыло руху.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках