7 траўня 2024, aўторак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю

1
Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю

Пасля зніжэння транспартных патокаў з Калінінграда Мытны дэпартамент Літвы абяцае больш увагі надаваць беларускай мяжы.

Мытны дэпартамент, які летась увёў парадак дэкларацыі гаручага ў баках пры ўездзе машын з трэціх краін, не спыняецца: цяпер думаюць, як яшчэ спыніць трапленне кантрабандных тавараў у Літву, паведамляе ru.DELFI.lt.

Намеснік гендырэктара Мытнага дэпартамента Вігантас Пайгозінас пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы Альгірдасам Буткявічусам сказаў, што сёлета спрабуюць захаваць кантроль гаручага на тым жа ўзроўні.

Прадстаўнік мытні таксама інфармаваў, што гасцей, якія прыязджаюць з трэціх краін чакае яшчэ адна навіна. «З 1 траўня абмяжуюць мытныя і падатковыя льготы для асоб, якія прыязджаюць з трэціх краін - іх зменшаць ў 3 разы», - сказаў Пайгозінас. З ягоных слоў, калі акцызныя і камерцыйныя тавары будуць увозіць часцей за тры разы ў месяц, то яны будуць абкладацца падаткамі.

Са слоў прадстаўніка мытні, сёлета работнікі мытні ўсю ўвагу будуць надаваць мяжы з Беларуссю. «Гэта так ці інакш абумоўлена адным з суседзяў: з Калінінградскай вобласці моцна скараціліся патокі транспарту, ёсць праблемы з падвышаным кантролем літоўскіх машын. Зменшыліся патокі як паліва, так і цыгарэт, таму стала больш магчымасцяў завозу цыгарэт з Беларусі, - сказаў Пайгозінас. - Гэта ўмоўна, паколькі ніхто не можа сказаць, як зменіцца сітуацыя і ў гэтым рэгіёне».

25 лютага ўрад сустрэўся з прадстаўнікамі ўстаноў, якія змагаюцца з «ценявой» эканомікай. Пасля сустрэчы прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус запэўніў, што даследаванні паказваюць змяншэнне «ценявой» эканомікі ў Літве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках