5 траўня 2024, Нядзеля, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз Нацбанка: кошты вырастуць на 20%

14
Прагноз Нацбанка: кошты вырастуць на 20%

Апошні раз інфляцыя дасягала такога ўзроўню ў 2012 годзе.

Яшчэ летась, складаючы эканамічныя прагнозы, улады планавалі: кошты ў 2015-м вырастуць на 12%. Аднак прагноз прыйшлося перагледзець ўжо ў студзені. Як паведамляе Нацбанк, кошты ў 2015 годзе вырастуць на 18% плюс-мінус 2%, гэта значыць ад 16 да 20%. Дарэчы, апошні раз інфляцыя была вышэйшай за 20% у 2012 годзе - тады кошты выраслі на 21,8%.

Нацбанк пры гэтым абяцае змагацца з інфляцыяй, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Інфляцыя расце, калі ў эканоміцы з'яўляюцца новыя грошы. А з'яўляюцца яны праз крэдыты, - тлумачыць фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары Вадзім Іосуб. - Ёсць такі міф, што грошы друкуе Нацбанк. На самай справе грошы друкуюць камерцыйныя банкі ў той момант, калі выдаюць крэдыты. Цяпер крэдытаваць будуць толькі эфектыўныя праекты. Банкі не змогуць выдаць крэдыт на нейкую дзяржпраграму, а потым прасіць у Нацбанка грошай. Спажывецкіх крэдытаў менш не стане, але яны ўсё будуць пад высокі адсотак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках