5 траўня 2024, Нядзеля, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баі за Дэбальцэва: тэрарысты нясуць вялікія страты

20
Баі за Дэбальцэва: тэрарысты нясуць вялікія страты

У выніку баявых дзеянняў на Дэбальцэўскім плацдарме расейска-тэрарыстычныя войскі панеслі сур'ёзныя страты.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У Красным Лучы и Антрацыце, куды дастаўляюць параненых тэрарыстаў, усе медыцынскія ўстановы перапоўненыя. У Снежным, куды даставілі асноўную частку цяжка параненых баевікоў, фіксуецца адсутнасць прэпаратаў і востры недахоп медыцынскага абсталявання і расходных матэрыялаў (ідзе «экспрапрыяцыя» шпрыцаў ў ветлячэбніцы). У Данецку моргі перасталі абслугоўваць грамадзянскае насельніцтва праз адсутнасць месцаў», - піша ён.

У раёне Папасная сепаратысты паспрабавалі прадаўжаць наступальныя дзеянні. З ужываннем некалькіх адзінак бронетэхнікі (6 ББМ, 2 танкі) быў атакаваны адзін з блокпостаў украінскіх войскаў. Атака была адбітая, адна БМП-2 і адна адзінка аўтатранспарту баевікоў знішчаныя, супернік адышоў на зыходны рубеж.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках