5 траўня 2024, Нядзеля, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубе ўпершыню за паўгода апублікавалі фатаграфіі Кастра

8

На Кубе ўпершыню за апошнія пяць месяцаў з'явіліся фатаграфіі 88-гадовага былога кіраўніка краіны Фідэля Кастра.

На здымках ён выяўлены падчас размовы са студэнтам, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

Дзесяць кадраў з Кастрам былі апублікаваныя на сайце Cubadebate. Паводле інфармацыі агенцтва, малады чалавек, выяўлены на фота разам з Фідэлем - кіраўнік Кубінскага студэнцкага саюза.

Лідэр кубінскай рэвалюцыі доўгі час не з'яўляўся на публіцы. Гэта дало падставу для розных чутак: некаторыя СМІ сталі пісаць пра смерць Кастра. Ягоны апошні апублікаваны здымак з'явіўся ў жніўні 2014 года. На ім былы кубінскі лідэр размаўляе з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам.

Аднак чуткі пра смерць Фідэля Кастра былі зняпраўджаныя ў канцы студзеня, калі ён звярнуўся з лістом да кубінскіх студэнтаў. У ім ён паведаміў, што не давярае палітыцы ЗША ў дачыненні да Кубы.

cubadebate.cu

Фота: cubadebate.cu

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках