5 траўня 2024, Нядзеля, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада адкрыла другую сесію (Відэа, онлайн)

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Гройсман закрыў першую сесію ВР восьмага склікання.

Як паведамляе карэспандэнт УНИАН, раней народныя дэпутаты прынялі пастанову, што закрыццё першай сесіі адбудзецца ў дзень адкрыцця другой сесіі восьмага склікання.

Пасля гэтага спікер адкрыў другую сесію.

На цырымоніі прысутнічалі прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк і сябры Кабінета міністраў.

Гройсман таксама паведаміў, што на адкрыцці сесіі прысутнічалі кіраўнікі цэнтральных органаў выканаўчай улады, кіраўнікі судовай галіны ўлады, а таксама службовыя асобы, якіх прызначае парламент.

Акрамя таго, са слоў старшыні Рады, на адкрыцці сесіі прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місій замежных дзяржаў і грамадскіх арганізацый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках