5 траўня 2024, Нядзеля, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катастрофа штурмавіка Су-25 у Лідскім раёне адбылася праз кароткае замыканне

3
Катастрофа штурмавіка Су-25 у Лідскім раёне адбылася праз кароткае замыканне

Крымінальная справа паводле факта катастрофы Су-25 у верасні 2014 спыненая праз адсутнасць складу злачынства.

"Пасля стараннага вывучэння ўсіх матэрыялаў крымінальнай справы, высветлена, што прычынай няштатнай сітуацыі на Су-25 паслужыў пажар, які ўзнік у выніку трэння жгута і трубаправода, што прывяло да парушэння цэласнасці ізаляцыі, кароткага замыкання і наступнага ўзгарання", - гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта , піша "Інтэрфакс".

Там адзначаецца, што перадпалётная падрыхтоўка штурмавіка была праведзеная ў адпаведнасці з дзейнымі патрабаваннямі і правіламі. "Такім чынам, падчас следства парушэнні правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх, якія маглі быць дапушчаныя як самім лётчыкам, так і асобамі тэхнічнага персаналу, якія праводзяць абслугоўванне і падрыхтоўку самалёта, не ўстаноўленыя. Крымінальная справа спынена праз адсутнасць складу злачынства", - праінфармавалі ў камітэце.

Як паведамлялася, 30 верасня 2014 года вайсковы самалёт Су-25 Узброеных сіл Беларусі выконваў планавы палёт у адпрацоўцы навучальнага практыкавання ў Лідскім раёне Гарадзенскай вобласці. А 11 гадзіне 50 хвіліне у выніку няштатнай сітуацыі самалёт страціў кіраванне. Лётчык, пераканаўшыся, што траекторыя падзення штурмавіка знаходзіцца па-за населеным пунктам, катапультаваўся. У выніку падзення Су-25 цалкам разбурыўся і згарэў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках