5 траўня 2024, Нядзеля, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі і Сноўдэн намінаваныя на Нобеля

1
Папа Рымскі і Сноўдэн намінаваныя на Нобеля

Лаўрэат прэміі, сума якой складае $1,2 мільёна, будзе абвешчаны ў кастрычніку.

У спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру увайшоў Папа Рымскі Францыск і былы амерыканскі выведнік Эдвард Сноўдэн.

У спісе намінантаў таксама расейская "Новая газета", якая крытыкуе прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, піша zn.ua.

Намінаваць кандыдатаў у прызёры могуць тысячы людзей, уключаючы парламентарыяў, і ўсе заяўкі павінны быць адпраўлены не пазней 1 лютага. Лаўрэат прэміі, сума якой складае $1,2 мільёна, будзе абвешчаны ў кастрычніку.

Нарвежскі Нобелеўскі інстытут не выдае імёны намінантаў, але эксперты з Нарвегіі складаюць спісы.

Папа Рымскі быў вылучаны на атрыманне за намаганні ў барацьбе за сацыяльную справядлівасць і абарону навакольнага асяроддзя.

Былы службовец амерыканскай выведкі Эдвард Сноўдэн, які разгалосіў дэталі электроннага сачэння ЗША, стаў намінантам за тое, што паказаў, як мала ў грамадзян спосабаў дэмакратычнага кантролю за сачэннем з боку спецслужбаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках