5 траўня 2024, Нядзеля, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ апублікаваў свой пералік тэрарыстаў

5
КДБ апублікаваў свой пералік тэрарыстаў

Пералік налічвае больш за 250 асоб і ўключае сябраў «Аль-Каіды».

Дакумент размешчаны на афіцыйным сайце КДБ.

У спісе больш за 250 асобаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці арганізацыі «Аль-Каіда», а таксама грамадзянін Беларусі, у дачыненні да якога была пастанова аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных у пэўных артыкулах КК Беларусі, і выхадзец з Узбекістана, унесены ў гэты спіс ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі, паведамляе БелТА.

Пералік асоб, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання зброі масавага паражэння альбо знаходзяцца пад кантролем такіх асоб, прадугледжаны пастановай Савета Міністраў №1256 ад 30 снежня 2014 года, якая ўвайшла ў дзеянне з 4 студзеня 2015.

Дакумент прыняты на падставе закона «Аб мерах у прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння» ад 30 чэрвеня 2014 года.

Складае і карэктуе гэты пералік КДБ Беларусі. Пералік публікуецца на афіцыйным сайце камітэта. Ён можа быць зменены паводле пастановы старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, ягоных намеснікаў.

Пастановы могуць прымацца ў тым ліку на падставе звестак, якія атрыманыя ад суб'ектаў, што непасрэдна вядуць барацьбу з тэрарызмам; ад органаў пракуратуры, Следчага камітэта і судоў агульнай юрысдыкцыі Беларусі; ад кампетэнтных органаў замежных дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі; ва ўстаноўленым парадку ад міжнародных арганізацый, замежных праваахоўных органаў і спецыяльных службаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках