5 траўня 2024, Нядзеля, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна забароніць уезд расейцам па ўнутраных пашпартах

15
Украіна забароніць уезд расейцам па ўнутраных пашпартах

З 1 сакавіка 2015 года грамадзяне Расеі змогуць папасці на тэрыторыю Украіны толькі па замежпаспартах.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада Украіны, паведамляе УНІАН.

Прэм'ер-міністр адзначыў неабходнасць узмацнення кантролю на ўкраінска-расейскай мяжы і "ўвядзення еўрапейскіх правілаў перасячэння дзяржаўнай мяжы, у тым ліку грамадзянамі Расейскай Федэрацыі". Яцэнюк таксама паведаміў, што ўрад прыняў пастанову аб прыпыненні дзеяння асобных палажэнняў пагаднення паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй аб бязвізавых паездках грамадзян Украіны і РФ:

"Мы забіраем унутраны пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні як падставу для перасячэння ўкраінскай дзяржаўнай мяжы", - заявіў ён.

Становішча ў дачыненні да астатніх названых у двухбаковым пагадненні дакументаў грамадзян РФ для ўезду на тэрыторыю Украіны, напрыклад, дыпламатычны і службовы пашпарт, застаюцца ў дзеянні.

Кіраўнік урада нагадаў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін "прасіў перайсці пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы выключна на замежпаспарты": "Што ж, мы яго просьбу пачулі. Цяпер неабходна, каб расейскія грамадзяне, як і прасіў Уладзімір Пуцін, карысталіся выключна замежнымі пашпартамі".

Такі крок, падкрэсліў Яцэнюк, дазволіць істотна ўзмацніць кантроль на мяжы і гарантаваць інтарэсы нацыянальнай бяспекі Украіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках