5 траўня 2024, Нядзеля, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Францкевіча прысудзілі да 25 дзён арышту

10
Аляксандра Францкевіча прысудзілі да 25 дзён арышту

Былога палітвязня абвінавацілі ў парушэнні адразу двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу.

У судзе Савецкага раёна Менска 3 лютага адбыўся разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Аляксандра Францкевіча. Суддзя - Арцём Бескішскі, піша ПЦ «Вясна».

Затрыманага 2 лютага Францкевіча абвінавацілі ў парушэнні адразу 2 артыкулаў: арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы).

З паказанняў Францкевіча стала вядома, што падчас працоўнага дня некалькі чалавек прыйшлі да яго на працу. Дырэктар папрасіў спусціцца яго ўніз, дзе супрацоўнікі ў цывільным ужо чакалі яго. Пасля гэтага актывіста даставілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе былі складзеныя два пратаколы.

У судзе выступілі два сведкі - супрацоўнікі АМАП Сіняк і Палавінкін. Абодва паказалі, што грамадзянін Францкевіч на праспекце Незалежнасці, 58 паводзіў сябе падазрона: хадзіў узад-наперад, тузаўся, нерваваўся, чым і прыцягнуў да сябе ўвагу. Абодва сведкі распавялі, што яны нібыта прадставіліся, паказалі пасведчанне, пасля чаго Францкевіч пачаў уцякаць. Калі яго дагналі, яму яшчэ раз паказалі пасведчанне, ён у сваю чаргу пачаў лаяцца грубай нецэнзурнай лаянкай, пагражаць непрыемнасцямі на працы. Пасля гэтага быў папярэджаны аб прымяненні фізічнай сілы, пасаджаны ў службовую машыну і дастаўлены для разбору ў РУУС Савецкага раёна. Ноч да суда Аляксандр Францкевіч правёў у ізалятары на Акрэсціна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках