5 траўня 2024, Нядзеля, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея правядзе вайсковыя вучэнні з КНДР і Кубай

19
Расея правядзе вайсковыя вучэнні з КНДР і Кубай

Расея гатовая праводзіць вайсковыя вучэнні разам з Паўночнай Карэяй і Кубай.

Пра гэта заявіў начальнік Генштаба ВС РФ Валерый Герасімаў, піша The Newsweek (пераклад — Инопресса.ру). Журналіст выдання спасылаецца на заяву чыноўніка на мінулым тыдні на нарадзе, у якой таксама ўдзельнічаў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Экс-амбасадар ЗША ва Украіне Стывен Пайфэр мяркуе: "Магчыма, расейскія вайскоўцы працягваюць руку сяброўства іншым краінам у рамках спробаў Масквы прадэманстраваць, што яна не апынулася ў ізаляцыі, нягледзячы на вельмі негатыўную міжнародную рэакцыю на агрэсію Расеі супраць Украіны".

Пайфэр не думае, што гэта вайсковае партнёрства яшчэ больш павялічыцца: "Я вельмі здзіўлюся, калі ўбачу, што расейскія і паўночнакарэйскія войскі праводзяць вучэнні разам".

"Што да Кубы, то ў Масквы там ёсць доўгая гісторыя. Мяркую, зацікаўленасць Расеі - гэта збольшага спроба "адплаціць той жа манетай": яна незадаволеная вайсковым супрацоўніцтвам ЗША з краінамі Балтыі і іншымі суседзямі Расеі, напрыклад, Грузіяй, так што яна спадзяецца насаліць ЗША, нарошчваючы сваю прысутнасць на Кубе", - працягваў Пайфэр. Але ён мяркуе, што расейска-кубінскае партнёрства малаверагоднае, бо стасункі Гаваны і Вашынгтона пацяплелі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках