5 траўня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Мы можам прадаваць Украіне зброю

6
Браніслаў Камароўскі: Мы можам прадаваць Украіне зброю

Прапановы некаторых палітыкаў адправіць ва Украіну вайскоўцаў - гэта нонсэнс, аднак продаж зброі з'яўляецца звычайнай справай.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў інтэрв'ю на TOK FM, піша "Украінская праўда".

"Польскія жаўнеры ва Украіне - гэта нонсэнс. Аднак продаж зброі - звычайная справа. Няма эмбарга для продажу зброі Украіне ці Расеі, праўда, што да РФ ёсць абмежаванні. Аднак мы можам прадаваць Украіне зброю, - сказаў ён. - Не будзем у гэтым плане свяцей Папы".

Ён падкрэсліў, што Польшча ёсць і будзе ў цэнтры палітыкі, накіраванай на спыненне агрэсіі Расеі супраць Украіны.

"Мы з'яўляецца непасрэдным суседам Украіны, і ўсё, што адбываецца ва ўкраінска-расейскіх стасунках, тычыцца нас у вышэйшай ступені. Гэта Гішпанія можа сабе дазволіць быць не ў цэнтры, а Польшча будзе ў цэнтры, каб спыніць трыумф моцнага над слабым, Расеі над Украінай" , - адзначыў ён.

Інакш, з ягоных слоў, Польшчы і іншым дзяржавам рэгіёну прыйдзецца самім сутыкнуцца з агрэсіяй. "Усякія саступкі будуць на руку Расеі для далейшай агрэсіі", - сказаў Камароўскі.

Разам з тым, адзначыў ён, для Польшчы важна быць і ў цэнтры працэсу аднаўлення даверу паміж ЕЗ і "магутным расейскім суседам" у выпадку спынення агрэсіі.

Прэзідэнт Польшчы адзначыў таксама, што яны не праводзяць нейкую асобную ад ЕЗ палітыку ў дачыненні да Расеі і Украіны. "Калі будзем самі праводзіць палітыку ў істотных справах, то будзем слабымі, а наша дапамога будзе менш важнай", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках