5 траўня 2024, Нядзеля, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Пуцін падбадзёрвае расейцаў таннай гарэлкай

23
The Times: Пуцін падбадзёрвае расейцаў таннай гарэлкай

Расейскі прэзідэнт дае насельніцтву тое, чаго яно хоча, у той час як статыстыка сведчыць аб высокай смяротнасці ад алкаголю.

Упершыню з 2009 года ў Расеі паменшылі мінімальны кошт бутэлькі гарэлкі. Цяпер паўлітра моцнага напою каштуе 185 рублёў, што складае крыху больш чым 2,5 даляра ЗША.

Аб гэтым піша The Times, нагадваючы, што шэсць гадоў таму Крэмль падвысіў кошт алкаголю дзеля праграмы паляпшэння стану здароўя насельніцтва. Цяпер жа мінімальны кошт гарэлкі знізілі на 16% і патлумачылі гэта спробай барацьбы супраць нелегальнага вырабу самагонкі.

"Даваць масам тое, што яны хочуць. Пуцін, здаецца, навучыўся на памылках Міхаіла Гарбачова, які абвясціў вайну алкагалізму адразу ж, як стаў лідарам СССР у 1985 годзе", - гаворыцца ў артыкуле.

Аглядальнік нагадвае, што тады працягласць жыцця грамадзян Савецкага Саюза павялічылася. Аднак ва ўсёй камуністычнай імперыі пачалі гнаць самагон, вінаграднікі Грузіі і Крыма былі спустошаныя, а ў крамах стала не ставаць цукру. Таму Гарбачоў праз тры гады адмовіўся ад праграмы паляпшэння стану здароўя насельніцтва.

"Сярэднестатыстычны расеец сёння п'е менш гарэлкі, чым піў 10 гадоў таму. Але даследаванне, апублікаванае ў часопісе The Lancet пацвярджае, што ў мінулым годзе 25% расейскіх мужчын паміралі да 55 гадоў праз злоўжыванне алкаголем", - гаворыцца ў артыкуле.

У 2014 годзе Расалкагольрэгуляванне двойчы падвышала мінімальны кошт - у сакавіку і ў жніўні. У канцы снежня 2014 г прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаўся супраць падвышэння коштаў алкаголю, пасля чаго была прынятая пастанова знізіць кошты.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках