5 траўня 2024, Нядзеля, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар 30 Seconds To Mars купіў былую вайсковую базу

Лідар 30 Seconds To Mars купіў былую вайсковую базу

Цяпер Джарэд Лета жыве ў месцы, дзе праяўлялі фота з выпрабаванняў атамнай зброі.

4 красавіка ў рамках вялікага тура па Усходняй Еўропе гурт 30 Seconds To Mars выступіць у Менску на "Чыжоўка-Арэне". Напярэдадні візіту ў Стары Свет лідар калектыву Джарэд Лета набыў дом, які быў аб'ектам ВПС ЗША, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси".

Ягоны новы дом быў пабудаваны ў адным з раёнаў Лос-Анджэлеса на пачатку 1940-х і да канца 1960-х выкарыстоўваўся ў якасці сакрэтнай вайсковай кінастудыі. На ёй ствараліся навучальныя фільмы для войскаў, а таксама апрацоўваліся фатаграфіі і кінаматэрыялаў з выпрабаванняў атамнай зброі. Пазней месца было прададзенае ў прыватныя рукі і пераабсталяванае. Набытак каштаваў Джарэду Лету, які ўжо валодае адным хорамам у Лос-Анджэлесе, 5 мільёнаў даляраў.

Паводле інфармацыі сайта Variety, сядзіба знаходзіцца ў зацішку ля падножжа гары за высокім парканам. Нягледзячы на тое, што знадворку дом больш падобны да вытворчай базу або склада, усярэдзіне гэта люксавае жытло з 8 спачывальнямі, 12 ваннымі пакоямі, некалькімі кухнямі і паўтузінам сталовых пакояў. І гэта не кажучы аб вялікім басэйне ў форме лагуны, мастацкай галерэі, студыі і тэатральнай зале. Агульная плошча памяшканняў - больш за 4,5 тысяч квадратных мэтраў, а самога маёнтка - блізу 7 тысяч.

30 Seconds To Mars прыедуць у Менск з праграмай "Каханне + Палкасць". Яна з'яўляецца працягам маштабнага тура ў падтрымку альбома "Love, Lust, Faith + Dreams", які выйшаў увесну 2013 года. За паўтары гады ў яго рамках музыкі далі блізка што 160 канцэртаў у 42 краінах на 6 кантынентах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках