4 траўня 2024, Субота, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў патрабуе ад Украіны далейшых перамоў з баевікамі

48
Лаўроў патрабуе ад Украіны далейшых перамоў з баевікамі

Крэмль чарговым разам пачаў бараніць інтарэсы тэрарыстаў і заклікаў Кіеў "прадоўжыць перамовы" з баевікамі.

Расейская Федэрацыя заклікае Украіну да далейшага дыялогу з тэрарыстамі "як з удзельнікамі перамоўнага працэсу". Пра гэта заявіў у аўторак кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, каментуючы заяву ўкраінскай дыпламатычнай установы аб тым, што Кіеў чакае ад Масквы рэакцыі на зрыў менскіх перамоў.

"Трэба перамовы прадаўжаць, а не паказваць пальцам на Расею і ваеўнікоў, трэба размаўляць з імі, як з удзельнікамі перамоўнага працэсу, а не як з тымі, хто ўспрымаецца выключна, як нейкі дадатак да кантактнай групы", - цытуе Лаўрова ТАСС.

Кіраўнік расейскага МЗС таксама заявіў, што Украіна павінна ўлічваць інтарэсы баевікоў.

Раней спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс заявіў, што Кіеў чакае рэакцыі Расеі на зрыў кансультацый у Менску, піша liga.net.

Нагадаем, 31 студзеня па сустрэчы ў Беларусі прадстаўнік Украіну былы прэзідэнт Леанід Кучма абвінаваціў верхаводаў ДНР і ЛНР у зрыве перамоў аб Данбасе, дадаўшы, што весці іх павінны непасрэдныя падпісанты Менскіх дамоўленасцей.

Прадстаўнікі тэрарыстаў таксама пагражалі на сустрэчы ў Менску "поўнамаштабнымі баявымі дзеяннямі".

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках