27 красавiка 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Эстоніі: Украіне неабходная вайсковая дапамога

2
Прэзідэнт Эстоніі: Украіне неабходная вайсковая дапамога

Тоомас Хендрык Ільвес заявіў, што сітуацыя на Украіне сур'ёзная, і ёй неабходна надаць вайсковую дапамогу.

На публічных дэбатах, што прайшлi у аўторак у Талінскім універсітэце з першым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Францам Тымермансам прэзідэнт Эстоніі сказаў, што Украіне неабходна надаць вайсковую дапамогу. «Сітуацыя ва Украіне вельмі сур'ёзная, і я спадзяюся, што гэта зразумее большасць людзей. Калі мы не дапаможам Украіне, то Расея пераможа ў гэтай вайне. Мяне турбуе, што ніхто адкрыта не прызнае прысутнасць там расейскага войска», - сказаў кіраўнік балтыйскага дзяржавы.

Акрамя таго, прэзідэнт Эстоніі і першы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі мяркуе, што Еўразвяз цяпер стаіць тварам да твару да абвостраных стасункаў з Расеяй.

Таксама Тымерманс выказаўся за працяг антырасейскіх санкцый і заявіў, што Расея павінна прытрымлівацца менскіх пагадненняў.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла супраць паставак смяротнага ўзбраення на тэрыторыю Украіны, а дарадца ў пытаннях бяспекі ў Белым доме Бэн Родс у інтэрв'ю CNN заявіў, што адміністрацыя ЗША не плануе накіроўваць узбраенне на Украіну «ў найбліжэйшай будучыні».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках