27 красавiка 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк выпусціць манеты ў гонар Мікалая Радзівіла Чорнага

2
Нацбанк выпусціць манеты ў гонар Мікалая Радзівіла Чорнага

Партрэт пераможцы над войскамі Маскоўскага царства ў бітве пад Чашнікамі з'явіцца на памятных манетах.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Нацбанку.

«Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Мікалай Радзівіл Чорны» серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы»: срэбную - найменнем 20 рублёў, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм; медна-нікелевую - найменнем 1 рубель, масай 15,5 г, дыяметрам 33,00 мм», - гаворыцца ў паведамленні.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці.

«Аверс: уверсе - рэльефны малюнак дзяржаўнага герба Беларусі і па крузе надпіс: «Рэспубліка Беларусь»; у цэнтры на фоне тытульнага ліста Берасцейскай Бібліі - сцэна ўручэння княскага тытула Святой Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму, унізе - найменне «20 рублёў» (на срэбнай) і «1 рубель» (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце - проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры - рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і ягоны герб; па крузе ў два радкі надпісы: «Мікалай Радзівіл Чорны» і «1515-1565», - гаворыцца ў паведамленні.

Манеты адчаканеныя ў Казахстане агульным тыражом 5000 штук.

Мікалай Радзівіл Чорны быў маршалкам ВКЛ. У 1549 годзе ён удзельнічаў у баях супраць татараў на Валыні. У 1550 атрымаў пасаду канцлера вялікага літоўскага. Кіраваў літоўскім атрадам пры перамозе над рускімі войскамі ў бітве пры Чашніках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках