27 красавiка 2024, Субота, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера з Гарадка зрабілі «дармаедам» за адмову працаваць за 2 мільёны

12
Апазіцыянера з Гарадка зрабілі «дармаедам» за адмову працаваць за 2 мільёны

Леаніда Аўтухова знялі з уліку ў Гарадоцкім цэнтры занятасці.

Сябра Партыі БНФ на базе цэнтра скончыў курсы кіроўцы катэгорыі «Е». Ён згаджаўся ісці на працу кіроўцам - такую вакансію яму прапанавалі ў мясцовым леспрамгасе. Але спраўнага аўтамабіля ў леспрамгасе не выявілася. Пакуль аўтамабіль не адрамантуюць, у леспрамгасе гатовыя плаціць толькі мінімальны заробак - 2 мільёны, паведамляе «Еўрарадыё».

На думку актывіста, гэтыя вакансіі не існыя і іх трымаюць проста для выгляду. «Навошта такія пасады? - пытаецца ён. - Як можна даваць пасаду - чыгуначнік, заробак 750 тысяч. Я не ведаю, для чаго такія вакансіі - можа, абавязваюць?»

У выніку актывіста апазіцыі знялі з уліку цэнтра занятасці, бо ён «двойчы адмовіўся ад прапанаванай пасады».

Леанід Аўтухоў удзельнічаў у выбарах у «палату прадстаўнікоў» у 2008 годзе. З тых часоў ён не можа ўладкавацца на працу. Аўтухоў збіраецца даказаць, што цэнтр занятасці неабгрунтавана зняў яго з уліку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках