4 траўня 2024, Субота, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША ў NATO: Войска Расеі ваюе ва Украіне з красавіка 2014

22
Амбасадар ЗША ў NATO: Войска Расеі ваюе ва Украіне з красавіка 2014

Летась у жніўні Расея ўчыніла беспасярэднюю інтэрвенцыю.

Пра гэта паведаміў амбасадар ЗША ў NATO Дуглас Лют, паведамляе "Радыё Свабода".

Расейскія вайсковыя спецыялісты выконваюць у канфлікце камандную і кантрольную ролю, а таксама працуюць там на складанай вайсковай тэхніцы, з якой няздольныя справіцца сепаратысты, у прыватнасці адзначыў ён перад пачаткам пасяджэння міністраў абароны краін NATO ў Брусэлі.

Узброеныя сілы Расеі прадстаўленыя на тэрыторыі Украіны і баявымі войскамі, і аператыўнымі работнікамі выведкі. Некаторыя з іх дзейнічаюць у вайсковай форме расейскіх войскаў, іншыя абыходзяцца без гэтага, паведаміў Лют.

Таксама амбасадар ЗША ў NATO адзначыў, што летась ў жніўні Расея ажыццявіла беспасярэднюю вайсковую інтэрвенцыю - тады ва Украіну ўводзілі цэлыя расейскія батальёны ў поўным складзе.

Пры гэтым у ЗША цяпер не ўважаюць непазбежнай новую беспасярэднюю вайсковую інтэрвенцыю Расеі такога маштабу, заявіў Лют.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках