4 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вандалы высеклі дрэвы, пасаджаныя берасцейскімі актывістамі

23

Невядомыя высеклі дрэвы, высаджаныя восенню на могілках у Берасці.

2 лістапад 2014 неабыякавыя да гісторыі, культуры і памяці Беларусі берасцейцы наведалі Балахоўскія могілкі, якія знаходзяцца ў мікрараёне Рэчыца. Яны былі прыбраныя ад смецця. Для аддзялення могілак ад гаражнай забудовы і ў дэкаратыўных мэтах актывісты высадзілі ўздоўж агароджы саджанцы канадскіх дубоў і елі. Усе саджанцы былі набытыя ў гадавальніку за асабістыя сродкі удзельнікаў акцыі. Пры пасадцы былі улічаны адлегласці да магільных пліт і агароджы каб ствол і карані пасля не пашкодзілі іх. Па завяршэнні добраўпарадкавання актывісты запалілі свечкі і ўшанавалі памяць жаўнераў і афіцэраў якія спачываюць тут.

Аднак праз тыдзень Берасцейскі гарвыканкам зрабіў рэзкую крытычную заяву. Улады сцвярджалі, што нібыта з дапамогай камунальнікаў і БРСМ прыбірае тэрыторыю могілак, таму смецця там быць не магло. А дрэвы без дазволу начальнікаў наогул саджаць забаронена, іх там быць не павінна. Заява гарвыканкама выклікала шырокую дыскусію на сайце «Віртуальны Брэст», да якой актыўна падключыліся актывісты БРСМ і самі работнікі гарвыканкама - гэта прыкметна па некалькіх дзесятках як пад капірку напісаных каментароў. Пасля сапраўдная прычына такога раздражнення чыноўнікаў гарвыканкама і БРСМаўцаў стала ясная: падчас акцыі быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Актывістаў нават спрабавала шукаць міліцыя. Праўда, рабіла гэта своеасаблівым спосабам. Варта адзначыць, што ўвосень 2014 года ў Беларусі супраць беларускіх патрыётаў пракацілася цэлая хваля рэпрэсій «паводле фатаграфіяў». Штрафы атрымалі тыя ўдзельнікі памінальных акцыяў у Свіслачы і Менску, чые фота былі размешчаны ў інтэрнэце.

Нядаўна высветлілася, што невядомыя ссеклі ўсе саджанцы канадскіх дубкоў пасаджаных актывістамі.

Дрэвы былі ссечаны сякерай або іншым вострым прадметам, засталіся толькі калкі падтрымкі. Вандалы ссеклі толькі саджанцы пасаджаныя восенню, іншыя дрэвы (некаторыя з іх, дарэчы, сапраўды пагражаюць помнікам) былі не кранутыя.

Таксама наведвальнікаў зноў сустракаюць груды смецця, якое нібыта прыбірае гарвыканкам.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках