4 траўня 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты, што збілі «Боінг», цэлілі ва ўкраінскі АН-26

5
Тэрарысты, што збілі «Боінг», цэлілі ва ўкраінскі АН-26

Баевікі цэліліся ў транспартны самалёт АН-26, які ляцеў недалёка ад «Боінга».

Пра гэта ў інтэрв'ю Slon заявіў дарадца прэзідэнта Украіны, валанцёр Юрый Бірукоў.

«Яны ж самі потым казалі, што палявалі на Ан-26 - дэсантна-транспартны самалёт. А ракета абрала сабе больш буйную мэту - ну гэта было як, калі быццам бы неўпаўнаважаныя ўкраінскія вайскоўцы збілі расейскі Ту-154 над Чорным морам (у 2001 годзе). Стралялі па мішэні, а ракета абрала мэту з больш якаснай падсветкай, ну і адпаведна большага памеру, і перакіравалася», - паведаміў Бірукоў.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне расейскіх журналістаў, ці сапраўды АН-26 ляцеў адначасова з Boeing, дарадца прэзідэнта адказаў: «Так, Ан-26 там быў. Я не чуў версію, што яны адмыслова хацелі збіць пасажырскі самалёт. Гэта як абстрэл Марыупаля: стралялі па блокпосце - трапілі ў жылыя дамы. Малпа з гранатай - страшная рэч».

Нагадаем, Boeing-777 малайзійскай авіялініі быў збіты 17 ліпеня ў Данецкай вобласці на вышыні звыш 10 км. На ягоным борце знаходзіліся 298 чалавек, сярод іх 192 галандцы, 38 аўстралійцаў і 43 малазійцаў. Усе пасажыры і сябры экіпажа загінулі.

Раней паведамлялася, што галандская пракуратура ўважае найбольш імавернай прычынай падзення Boeing 777 у Данецкай вобласці ракету класа «зямля-паветра».

9 верасня Рада бяспекі Нідэрландаў апублікавала папярэднюю справаздачу што да абставінаў падзення Boeing 777 у Данецкай вобласці. Згодна з дакументам, ніякіх прыкмет тэхнічных няспраўнасцяў або памылкі экіпажа не было - самалёт распаўся на часткі ў паветры ў выніку пашкоджання мностваў «высокаактаўных аб'ектаў» звонку.

Аўтары журналісцкага расследавання CORRECT!V устанавілі, што знішчылі пасажырскі самалёт расейскія вайскоўцы з Бука, прывезенага з ваенчасткі з Курскай вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках