3 траўня 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: У найбліжэйшыя дні можа быць атака на Кіеў

27

Апошнімі днямі з'явілася шмат прыкмет таго, што ідзе падрыхтоўка «пераходу баявых дзеянняў у новую фазу».

Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца Уладзіміра Пуціна, прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу даў інтэрв'ю ўкраінскай Грамадскай тэлевізіі. Ён казаў пра магчымую актывізацыю баявых дзеянняў ва Украіне.

Іларыёнаў не выключае, што «рыхтуецца паход на Кіеў». З ягоных слоў, апошнімі некалькімі днямі «з'явілася шмат прыкмет» таго, што ідзе падрыхтоўка «пераходу баявых дзеянняў у новую фазу». Гэта будзе «вялікі наступ» і ён тычыцца не толькі Данбаса, але і цэнтральнай Украіны, кажа эксперт. Андрэй Іларыёнаў не выключае тэрарыстычных пагроз, спробаў справакаваць беспарадкі ў розных гарадах краіны, уключаючы і Кіеў, паведамляе «Еўрарадыё».

Былы дарадца расейскага прэзідэнта мяркуе, што пра такія планы сведчыць зрыў баявікамі менскіх перамоваў, з'яўленне на Данбасе значных сіл у баевікоў - і жаўнераў, і баявой тэхнікі, а таксама, нібыта, авіяцыі. Аб’ява ў самаабвешчаных рэспубліках мабілізацыі 100 000 войска можа быць прыкрыццём перакідвання з Расеі дзесяткаў тысяч вайскоўцаў, кажа Іларыёнаў. Ён таксама згадвае магутную інфармацыйную прапагандысцкую кампанію Расеі, пасыл якой зводзіцца да наступнага: дастаткова мець справы з цяперашняй украінскай уладай, перамовы з ёй весці няма сэнсу, прыйшоў час «заняцца ўсёй Украінай», а не толькі Данбасам.

Наступ можа пачацца даслоўна праз некалькі дзён. Сярэдзіна лютага - самы позні час, адзначыў Іларыёнаў ў інтэрв'ю Грамадскай тэлевізіі. Мэта наступу - ліквідацыя або паслабленне цэнтральнай украінскай улады. Для гэтага могуць выкарыстоўвацца самыя розныя сродкі: ад актывізацыі баявых дзеянняў на фронце (і пашырэнне яго) да тэрактаў і спробаў справакаваць масавыя сутыкненні на вуліцах Кіева.

Адзіны спосаб спыніць вайну - Украіна павінна перамагчы, заявіў эксперт.

Нагадаем, яшчэ ў сакавіку 2014-га Андрэй Іларыёнаў сцвярджаў, што ўжо «падрыхтаваны і наступ на сам Кіеў», а «мэта Пуціна - Кіеў і ўся Украіна».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках