4 траўня 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джоні Дэп і Эмбэр Херд ажаніліся

1
Джоні Дэп і Эмбэр Херд ажаніліся

Галівудскія акторы Джоні Дэп і Эмбэр Херд ў аўторак, 3 лютага, афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб.

Цырымонія прайшла ў доме знакамітасцяў у Лос-Анджэлесе, паведамляе ў сераду часопіс People са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Раней паведамлялася, што 7-8 лютага на асабістай выспе Дэпа на Багамах пройдзе яшчэ адна цырымонія, на якую запрошаны 50 сяброў і сваякоў пары. На мерапрыемстве будуць прысутнічаць дзеці Дэпа ад першага шлюбу. Нявеста надзене сукенку ад дызайнера Стэлы Макартні. Частку гасцей жаніх размесціць на сваёй яхце Vajoliroja, піша Lenta.ru.

51-гадовы Дэп і 28-гадовая Херд былі заручаныя блізу года. Яны пазнаёміліся на здымках фільма «Ромавы дзённік» у 2012 годзе.

З папярэдняй каханай, Ванесай Парадзі, Джоні Дэп растаўся ў чэрвені 2012 года пасля 14 гадоў сумеснага жыцця. Тады паведамлялася, што Дэп сышоў ад Парадзі да Эмбэр Херд, пасля інфармацыя пацвердзілася. Джоні і Эмбэр жывуць разам ужо блізу двух гадоў. Ванэса Парадзі і Джоні Дэп не былі афіцыйна жанатыя і неаднаразова казалі пра тое, што не спяшаюцца афармляць свае стасункі. За час іх рамана ў актораў нарадзілася двое дзяцей, дачка Лілі-Роўз і сын Джэк. Ванэса стала першай, каму Джоні паведаміў пра будучае вяселле.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках