4 траўня 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ актывізаваў працу над новымі санкцыямі супраць Расеі

ЕЗ актывізаваў працу над новымі санкцыямі супраць Расеі

Еўразвяз пачаў актыўную распрацоўку шырокага набору мер з мэтай стымулявання выканання менскага пагаднення што да Украіны.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Расеі Вігаўдас Ушацкас. Карэспандэнт агенцтва задаў яму пытанне аб тым, ці могуць быць пашыраныя на наступным тыдні сектаральныя санкцыі ЕЗ супраць Расеі і ці не выключаецца адключэнне Расеі ад сістэмы SWIFT.

«Еўрапейскі звяз гатовы распачаць далейшыя захады ў выпадку пагаршэння абстаноўкі - трэці элемент пастаноў, прынятых міністрамі замежных спраў на мінулым тыдні. З прычыны гэтага пачатая работа ў падрыхтоўцы любых адпаведных дзеянняў, якія могуць быць распачатыя з боку ЕЗ з мэтай выканання менскага пагаднення. Далейшыя крокі будуць залежаць ад развіцця падзей на месцы», - заявіў Ушацкас агенцтву, піша РБК.

Ён дадаў, што гэта «выцякае з дамоўленасці кіраўнікоў дзяржаў» аб тым, што «ЕЗ будзе прадаўжаць курс». Краіны гатовыя «прыняць далейшыя крокі ў выпадку неабходнасці», удакладніў ён. У канцы студзеня кіраўнікі МЗС краін ЕЗ дамовіліся аб пашырэнні санкцый супраць Расеі. «Сітуацыя [па Украіне] становіцца горшай, таму з боку кіраўнікоў МЗС ацэнка сітуацыі негатыўная», - патлумачыла старшыня ЕЗ у замежнай палітыцы Федэрыка Магерыні.

З ейных слоў, удзельнікі сустрэчы дамовіліся ў трох пунктах: санкцыі падоўжыць на шэсць месяцаў, уключыць у санкцыйны спіс новыя імёны і пачаць падрыхтоўку новых магчымых захадаў. Пазней стала вядома, што ЕЗ будзе пашыраць санкцыйныя спісы на расейскіх дэпутатаў і намеснікаў міністраў.

Пра гэта паведаміла нямецкае інфармагенцтва DPA са спасылкай на крыніцу ў Брусэлі. Пастанова была прынятая падчас падрыхтоўкі да пасяджэння Рады Еўразвязу ў замежных справах, якое запланаванае на 9 лютага. У выніковай заяве кіраўнікоў МЗС краін Еўразвязу не было згадкі аб пашырэнні эканамічных санкцый, пісала The Financial Times. Пастанова міністраў падоўжыць да верасня дзеянне чорнага спісу асобаў было «агулам сімвалічным крокам». Унутраныя супярэчнасці ў Еўразвязе абцяжарваюць падаўжэнне сектаральных эканамічных санкцый, пісала выданне. Пры гэтым тэкст заявы быў злёгку зроблены больш мяккім у параўнанні з папярэдняй версіяй, удакладняе The Wall Street Journal.

Гэта было зроблена, каб ўлічыць пазіцыю Грэцыі, заявілі выданню дыпламаты. Кіраўнік МЗС Грэцыі Нікас Котзіас казаў, што быў рады паставіць подпіс пад пастановай ЕЗ так як краіны не сталі ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі. «Я не ведаю, што мы скажам на будучых перамовах, - сказаў Котзіас. - Я не выключаю нічога». Заява міністраў, зробленае ў канцы студзеня, не была вырашальнай. Канчаткова санкцыі будуць разглядацца на саміце Еўразвязу, які пройдзе 12 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках