4 траўня 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Сурыкаў: Маскву і Менск сур'ёзна турбуе актывізацыя NATO

47
Пасол Сурыкаў: Маскву і Менск сур'ёзна турбуе актывізацыя NATO

Улады Расеі і Беларусі сур'ёзна занепакоеныя планамі NATO.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю РІА "Новости" амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

"Безумоўна, нас усё гэта турбуе. У свой час скончылася халодная вайна, скончыў сваё існаванне Савецкі Саюз. Расея стала памерам у палову СССР. Іншыя постсавецкія дзяржавы таксама рэальнай пагрозы не ўяўляюць краінам Заходняй Еўропы, тым больш Злучаным Штатам. Але развіццё NATO да межаў Расеі ўсё больш набліжаецца", - сказаў Сурыкаў.

"Можна падумаць, што гэтыя ўзброеныя хлопцы ідуць сябраваць з нашымі дзяўчатамі. Толькі для гэтага абавязкова трэба прыцягнуць з сабой аўтамат, гармату, танк... То нейкае ПРА разгортваюць. Нібыта супраць Ірана. Але чамусьці ў Польшчы. Дзе Іран, а дзе Польшча?"- дадаў ён.

"Гэта нас не можа не турбаваць, бо нават з абывацельскага пункту гледжання амерыканскі жаўнер не дзеля задавальнення едзе з дому за столькі кіламетраў. Ён едзе на выпадак асаблівага перыяду, каб прымяніць сваю сілу супраць таго, да чыіх межаў ён прыйшоў. Мы гэтую занепакоенасць не раз выказвалі, пачынаючы з мюнхенскай прамовы прэзідэнта. Апошні штрых - гэта Украіна", - сказаў Сурыкаў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках