4 траўня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Якуціі са стральбой перакрыў дарогу «Сургутнафтагаза»

7
Жыхар Якуціі са стральбой перакрыў дарогу «Сургутнафтагаза»

У Якуціі мясцовы прадпрымальнік, узброены траўматычным пісталетам, на шэсць гадзін перакрыў дарогу, якая належыць ААТ «Сургутнафтагаз».

Такім чынам ён пратэставаў супраць абмежавання праезду, піша Lenta.ru.

Валерый Лейкін, жыхар пасёлка Пелядуй, перагарадзіў аўтамабілем Toyota Tundra дарогу Талакан - Віцім. Прычынай канфлікту стала адмова работнікаў «Сургутафтагаза» прапусціць па ёй у бок Ленску аўтамабілі, якія належаць Лейкіну і ягонай сям'і. Калі супрацоўнікі службы бяспекі, а пасля паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, паспрабавалі яму перашкодзіць, ён адкрыў агонь з траўматычнага пісталета.

Са слоў Лейкіна, ён са сваімі сынамі не рабіў актыўных дзеянняў, пакуль ахоўнікі не сталі падстаўляць шыпы каля колаў яго аўтамабіля. Тады бізнэсмэн стрэліў у паветра, пасля чаго супрацоўнікі службы бяспекі кампаніі разбегліся. «Затым на мяне наляцелі паліцэйскія і ахоўнікі і прыкавалі кайданкамі да брамы», - распавёў Лейкін.

За непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў паліцыі яго ўжо аштрафавалі на адну тысячу рублёў. Акрамя таго, на прадпрымальніка можа быць распачатая крымінальная справа.

У зімовы час тэхналагічная дарога, якая ідзе ўздоўж нафтаправода «Усходняя Сібір - Ціхі акіян», часта застаецца для жыхароў некалькіх пасёлкаў адзіным шляхам у раённы цэнтр, дзе знаходзяцца медыцынскія і іншыя неабходныя ўстановы. Паводле звестак СМІ, за праезд па ёй прадстаўнікі нафтагазавай кампаніі патрабуюць значныя сумы. Як паведамляе са спасылкай на мясцовых жыхароў Блокнот ru, прыватныя аўто на трасу не дапускаюцца, пасажыры таксі павінны плаціць па 10 тысяч рублёў з чалавека, а з уладальнікаў крам за праезд грузавікоў з прадуктамі бяруць па 100 тысяч рублёў за аўтамабіль. Паводле іншай інфармацыі, апублікаванай тым жа сайтам, у цяперашні час плата за грузавік складае 8000 рублёў, і яе плануецца падняць да 30 тысяч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках