3 траўня 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмен Крыс Сміт ізноў прызначаны старшынём Хельсінскай камісіі ЗША

Кангрэсмен Крыс Сміт ізноў прызначаны старшынём Хельсінскай камісіі ЗША

Кангрэсмен-рэспубліканец Крыс Сміт ізноў прызначаны старшынём Хельсінскай камісіі ЗША (Камісія бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе).

Як паведамляе прэс-служба камісіі, сустаршынём арганізацыі прызначаны сенатар Роджэр Уікер.

«Сёння прынцыпы Заключнага Хельсінскага акта знаходзяцца пад пагрозай, - заявіў Сміт. - Расейскі ўрад дэманстратыўна парушае цэласнасць Украіны. Больш за 20 мільёнаў людзей штогод становяцца ахвярамі гандлю людзьмі з мэтай сексуальнай і іншай эксплуатацыі. Журналістаў у рэгіёне АБСЕ саджаюць у турмы, падвяргаюць катаванням і нават забіваюць за выкрыццё карупцыі або публікацыю спрэчных матэрыялаў. Злучаныя Штаты павінны больш актыўна абараняць тых, хто стаў ахвярамі гэтага».

Як паведамляе БелаПАН, Крыс Сміт вядомы жорсткай крытыкай беларускіх уладаў за парушэнні правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі. Ён таксама з'яўляўся аўтарам Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўпершыню быў прыняты Кангрэсам ЗША ў 2004 годзе і затым неаднаразова прадаўжаўся.

3 студзеня 2012 прэзідэнт ЗША Барак Абама зацвердзіў Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі-2011. Гэты дакумент усё яшчэ застаецца ў дзеянні, пацвердзілі ў амбасадзе ЗША ў Менску.

Камісія бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (амерыканская Хельсінская камісія) з'яўляецца арганізацыяй, што створаная ўладамі ЗША, якая займаецца маніторынгам захавання Хельсінскіх пагадненняў.

Камісія складаецца з 9 прадстаўнікоў, вылучаных Сэнатам ЗША, 9 - ад Палаты прадстаўнікоў Кангрэса. У яе таксама ўваходзяць па адным прадстаўніку ад Дзяржаўнага дэпартамента, міністэрстваў гандлю і абароны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках