3 траўня 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскім журналістам пагражалі расправай

Берасцейскім журналістам пагражалі расправай

Інцыдэнт адбыўся падчас здымак рэпартажу аб знішчэнні гістарычных будынкаў.

Як паведаміў берасцейскі фрылансёр Аляксандр Ляўчук, журналісты рыхтавалі рэпартаж пра тое, як нішчаць унікальны для Беларусі архітэктурны ансамбль драўляных будынкаў, якія з'явіліся ў Берасці ў дваццатыя гады мінулага стагоддзя дзякуючы ахвяраванням габрэйскай дабрачыннай арганізацыі "Джойнт" для бедных габрэйскіх сем'яў горада, піша сайт ПЦ "Вясна".

Падчас здымак да журналістаў спачатку падышоў ахоўнік, які вёў сябе агрэсіўна: ён забараніў прайсці на аб'ект, дзе неўзабаве пачнецца будаўніцтва, спаслаўшыся на тое, што ў журналістаў адсутнічае дазвол ад кіраўніцтва фірмы, а таксама няма будаўнічых касак (пры гэтым сам прадстаўнік аховы таксама яе не меў).

Неўзабаве на месцы падзей з'явіўся невядомы мужчына, які пачаў абражаць журналістаў і нават паабяцаў ударыць у твар. Пасля гэтага ён, таксама без будаўнічай каскі, накіраваўся на тэрыторыю запланаванай будоўлі. Журналісты працягвалі здымкі ўжо за агароджанай пляцоўкай, дзе замест знішчаных гістарычных будынкаў павінен з'явіцца гандлёвы аб'ект.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках