3 траўня 2024, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом Караткевіча ў Оршы пад пагрозай зносу

4
Дом Караткевіча ў Оршы пад пагрозай зносу

Дом у Оршы, дзе жыў Уладзімір Караткевіч, застаўся без гаспадара.

Не выключана, што драўляную забудову цяпер могуць знесці, каб пабудаваць на гэтым месцы шматпавярховік. Менавіта ў гэтым доме пісьменнік працаваў над першым варыянтам «Дзікага палявання караля Стаха», аповесцю «У снягах драмае вясна», пісаў вершы, паведамляе «Радыё Свабода».

Драўляны аднапавярховы домік на былой вуліцы Касманаўтаў (цяпер вуліца імя Караткевіча) з'явіўся ў пасляваенным 1946 годзе. Грошай на будаўніцтва ў бацькоў пісьменніка не было, і яны набылі дом у вёсцы і перавезлі ў Оршу.

Да цяперашняга часу дом змяніў некалькі гаспадароў, якія старанна захоўвалі памяць пра пісьменніка-земляка і з задавальненнем запрашалі ў двор экскурсантаў і гасцей горада.

Апошні гаспадар, Юрый Барабаш, які памёр 2 лютага, не быў прамым нашчадкам Караткевічаў. Шмат гадоў таму ён ажаніўся на дзяўчыне, пра якую клапаціліся бацькі пісьменніка: падчас вайны Раіса страціла родных, і Караткевічы прынялі яе ў сваю сям'ю.

Уладзімір і Раіса выраслі разам, а потым яна засталася жыць у гэтым доме, які стаў для яе родным. Сама Раіса Барабаш ужо памерла, а яе муж Юрый да апошніх дзён, у вельмі сталым узросце, даглядаў за домам Караткевічаў.

Цяпер далейшы лёс дома пакуль невядомы. Распарадзіцца спадчыннай маёмасцю маюць права сваякі: у Юрыя Барабаша засталася дачка, якая жыве ва Украіне, а з найбліжэйшых сваякоў Уладзіміра Караткевіча - пляменніца, Алена Сінкевіч. Яна часта прыязджае ў Оршу на ўрачыстасці, прысвечаныя дзядзьку, брату яе маці.

Аднак у Оршы ўжо некалькі гадоў ходзяць упартыя чуткі, што драўляную забудову па вуліцы Караткевіча хочуць знесці, каб пабудаваць на гэтым месцы шматпавярховік.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках