4 траўня 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры прыстрашыў Расею міжнароднай ізаляцыяй

10
Джон Кэры прыстрашыў Расею міжнароднай ізаляцыяй

ЗША заклікаюць РФ спыніць агонь, вывесці войскі з Данбаса і адмовіцца ад падтрымкі баевікоў.

Пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры адзначыў у сумеснай з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заяве для СМІ, паведамляе карэспандэнт "Гордан".

У адваротным выпадку, на думку Кэры, Расеі пагражае міжнародная ізаляцыя.

"Магчыма, гэты канфлікт будзе спынены, але толькі ў тым выпадку, калі будзе спынены агонь і выведзеная зброя, а бакі сядуць за стол перамоваў - гэта адзіны спосаб для Расеі пазбегнуць міжнароднай ізаляцыі", - адзначыў прадстаўнік ЗША.

Кэры мяркуе, што Расея павінна зрабіць свой выбар і не толькі на словах, але і на справе выконваць менскія дамоўленасці.

"Наш выбар - гэта дыпламатычнае і мірнае развязанне пытання, але Расея павінна зрабіць свой выбар, і не толькі на словах - яна павінна паказаць гэта дзеяннямі. Яна павінна зрабіць крокі, каб выканаць Менскія дамоўленасці, якія яна таксама падпісала", - заявіў дзяржсакратар.

На думку Кэры, усе намаганні павінны быць накіраваныя на дыпламатычнае развязанне сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд сёння, 5 лютага, тэрмінова прыбудуць у Кіеў, а заўтра, 6 лютага, маюць намер наведаць Маскву. Лідары Нямеччыны і Францыі хочуць зрабіць новую "мірную прапанову, заснаваную на поўнай тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".

Еўрапейскі звяз падтрымлівае ініцыятывы Аланда і Мэркель у пошуку палітычнага развязання сітуацыі на Данбасе.

Фота: Reuters/Valentyn Ogirenko

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках