3 траўня 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд зняпраўдзіў зняцце абмежаванняў з беларускіх мясакамбінатаў

2
Рассельгаснагляд зняпраўдзіў зняцце абмежаванняў з беларускіх мясакамбінатаў

Рассельгаснагляд зняпраўдзіў інфармацыю аб зняцці з 5 лютага абмежаванняў на пастаўку ялавічыны сямі беларускіх мясакамбінатаў.

«З сённяшняга дня ніякія прадпрыемствы мы не адкрываем», - заявіла ў Маскве агенцтву ТАСС прадстаўніца Рассельгаснагляду Юлія Трафімава. Паводле ейных слоў, Беларусь падала заяўку на аднаўленне паставак сямі прадпрыемстваў, але Рассельгаснагляд, хутчэй за ўсё, усе сем не ўхваліць. «Сёння праходзіць працэс узгаднення ўмоў адкрыцця шэрагу прадпрыемстваў, што вырабляюць ялавічыну, але калі яны будуць адкрытыя і якая колькасць - гэта пакуль не вядома», - падкрэсліла прадстаўніца ўстановы.

Пра тое, што з 5 лютага здымаюцца абмежаванні на пастаўкі ялавічыны для дзевяці беларускіх мясакамбінатаў, паведаміў два дні таму начальнік галоўнай управы замежнаэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

Паводле ягоных слоў, пастанова была прынятая па выніках перамоў у Маскве з удзелам кіраўніка Менсельгасхарча Леаніда Зайца і кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта. «Пасля перамоў была знятая забарона на пастаўкі сырой ялавічыны, кожная партыя якой будзе суправаджацца патрэбнымі лабараторнымі аналізамі і сертыфікатамі. Засталося развязаць пытанне паставак прадукцыі са свініны», - сказаў Багданаў.

5 лютага прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Зінаіда Бярэшчанка пацвердзіла БелаПАН зняцце абмежаванняў на пастаўку ялавічыны для сямі з дзевяці беларускіх мясакамбінатаў, у прадукцыі якіх быў выяўлены геном віруса АЧС. Да ліквідацыі хібаў забарона пакуль не знятая на пастаўку ялавічыны Бабруйскім і Менскім мясакамбінатамі, дадала яна.

Нагадаем, восенню 2014 Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі з дзевяці беларускіх мясакамбінатаў, у прадукцыі якіх быў выяўлены геном віруса АЧС. 24 студзеня прадпрыемствы аднавілі пастаўкі прадукцыі, якая не ўтрымлівае свініну і прайшла тэрмічную апрацоўку. Гэта кансервы і каўбасы з ялавічыны, курыцы, індычкі і г. д. На мінулым тыдні спецыялісты Рассельгаснагляду правялі аўдыт чатырох з дзевяці беларускіх мясакамбінатаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках