3 траўня 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Financial Times: «Зыход» іншаземцаў з Расеі ўбіраецца ў сілу

1
The Financial Times: «Зыход» іншаземцаў з Расеі ўбіраецца ў сілу

Замежнікі пакідаюць Расею ў беспрэцэдэнтных колькасцях.

Гэта сведчыць аб тым, што палітычнае супрацьстаянне з Захадам і эканамічны крызіс узмацняюць міжнародную ізаляцыю краіны, піша gazeta.ru са спасылкай на The Financial Times.

Паводле афіцыйных расейскіх звестак у студзені ў краіне налічвалася на 417 тысяч іншаземцаў менш, чым годам раней. Зніжэнне склала 4,7%. Уцекачы з Украіны ў гэтым выпадку не ўлічваліся, удакладняе выданне.

У артыкуле гаворыцца, што больш за ўсё выехала грамадзян краін, якія даўно ўважаліся за адных з найбуйнейшых інвестараў у Расеі. На 20 студзеня колькасць немцаў у Расеі ўпала да 240,1 тысяч, піша газета са спасылкай на расейскую ФМС. Такім чынам, падзенне склала 31%. Колькасць амерыканцаў у Расеі скарацілася на 36%, брытанцаў - на 38%, гішпанцаў - на 41%.

Як адзначае выданне, па Расеі моцна ўдарылі заходнія санкцыі і падзенне коштаў нафты, а таксама падзенне рубля. Раней паведамлялася, што ЦБ прагназаваў падзенне ВУП Расеі пры захаванні кошту нафты $60 за барэль у сярэднім на 4,5-4,7% у наступным годзе і на 0,9-1,1% у 2016 годзе. Таксама паведамлялася, што МВФ прагназуе эканамічны спад у Расеі на 1-3% да 2016 года. Газета звяртае ўвагу, што спад у расейскай эканоміцы адаб'ецца не толькі на яе ўласным карпаратыўным сектары, але і ўдарыць па заходнім бізнэсе ў Расеі.

У нататцы таксама падкрэсліваецца, што расейская статыстыка занадта «незразумелая», каб уцяміць, хто менавіта з'язджае з краіны і чаму. Выданне ўдакладняе, што звесткі ФМС уключаюць інфармацыю аб турыстах і замежніках, якія прыязджаюць у Расею з прыватнымі і дзелавымі візітамі, а таксама для працы, і звесткі пра экспатрыянтаў. Аднак прадстаўнікі бізнэсу заяўляюць, што гэтыя звесткі пацвярджаюць неафіцыйныя звесткі, якія паказваюць на адток супрацоўнікаў заходніх прадпрыемстваў, адзначаецца ў матэрыяле.

«Кампаніі спрабуюць пакінуць настолькі мала экспатрыянтаў, наколькі магчыма, каб скараціць выдаткі», - цытуе газета намесніка кіраўніка расейска-нямецкай замежнагандлёвай палаты Ёнса Бельмана. Са слоў экспэрта, такі трэнд існаваў і раней, але насіў больш умераны характар, а ў канцы 2014 і пачатку 2015 года ўзмацніўся.

Акрамя таго, Расея губляе прывабнасць для грамадзян былых савецкіх рэспублік, у тым ліку з Узбекістана і Таджыкістана, піша выданне. Са слоў экспэртаў, гэта адбылося праз падзенне рубля і новых абмежаванняў у міграцыйнай палітыцы. Спецыялісты прагназуюць, што найбліжэйшыя месяцы такі «зыход» прадоўжыцца і што Расея пазбавіцца статусу аднаго з найбуйнейшых «магнітаў» для гастарбайтэраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках