4 траўня 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія перакіне ў Эстонію чатыры знішчальнікі

Вялікабрытанія перакіне ў Эстонію чатыры знішчальнікі

Вялікабрытанія накіруе ў траўні ў Эстонію на авіябазу Эмары (Amari) чатыры знішчальнікі Eurofighter Typhoon.

Знішчальнікі будуць да верасня ахоўваць на аснове ратацыі паветраную прастору краін Балтыі, паведаміў міністр абароны Злучанага Каралеўства Майкл Фэлан.

Як перадалі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Міністэрства абароны Эстоніі, брытанскі міністр заявіў аб гэтым у ніжняй палаце парламента Вялікабрытаніі.

"Злучанае каралеўства ў рамках захадаў стрымлівання NATO зноў накіруе для ўдзелу ў місіі СПА Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы чатыры знішчальнікі, якія гэтым разам будуць базавацца на авіябазе Эмары", - сказаў Фэлан.

У сваю чаргу, міністр абароны Эстоніі Свен Міксер (Sven Mikser) паведаміў, што ягоная краіна і Вялікабрытанія "прытрымліваюцца адзіных дэмакратычных каштоўнасцяў, аднолькавым чынам ацэньваюць змены ў сітуацыі ў галіне бяспекі ў Еўропе і займаюцца забеспячэннем стрымлівання NATO".

Раней знішчальнікі Злучанага Каралеўства ахоўвалі паветраную прастору краін Балтыі, базуючыся з траўня да верасня на авіябазе Шаўлі ў Літве.

Эстонія стала прымаць знішчальнікі NATO на аснове ратацыі з канца 2014 года. Цяпер тут знаходзяцца чатыры знішчальнікі Гішпаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках