6 траўня 2024, панядзелак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара прадпрыемства абвінавачваюць у вымагальніцтве заробкаў

16
Дырэктара прадпрыемства абвінавачваюць у вымагальніцтве заробкаў

Капыльскі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога дырэктара ААТ «Душава».

Ён абвінавачваецца ў атрыманні хабару. Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні СК Беларусі Менскай вобласці.

Крымінальная справа распачатая паводле вынікаў праверачных мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі групы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Капыльскага РАУС.

Было ўстаноўлена, што былы кіраўнік сістэматычна вымагаў у рабочых будаўнічай брыгады, нанятых для працы ў гаспадарцы, частку іх заробкаў. Пры гэтым у выпадку невыканання патрабаванняў дырэктар пагражаў неаплатай за ўжо выкананыя працы, якія былі зробленыя на вусную дамоўленасць без дакументальнага афармлення, а таксама адмовай у надаванні ў будучыні заказаў на профільныя працы падрадчыка. Так, з траўня да ліпеня 2014 года сума незаконна атрыманых службовай асобай грашовых сродкаў склала Br44 млн.

У працэсе расследавання крымінальнай справы праведзена праверка фінансавай дзейнасці сельгаспрадпрыемствы, дапытаныя работнікі, службовыя асобы, накладзены арышт на маёмасць фігуранта, у тым ліку на аўтамабіль і грашовыя сродкі. У выніку следствам выяўлены чатыры эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці экс-дырэктара прадпрыемства.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару ў значных сумах шляхам вымагальніцтва) Крымінальнага кодэкса Беларусь.

Паводле вынікаў расследавання следствам было накіраваны ліст у Капыльскі раённы выканаўчы камітэт з патрабаваннем забяспечыць належны кантроль за выкананнем службовымі асобамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна сваіх службовых інструкцый і працоўнай дысцыпліны, а таксама правесці праверку падпісання дамоваў будаўнічага падраду і правільнасці прымянення разлікаў з асобамі, з якімі падпісаныя гэтыя дамовы.

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках