6 траўня 2024, панядзелак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца арыштавалі паводле абвінавачвання ў дзяржздрадзе

18
Расейца арыштавалі паводле абвінавачвання ў дзяржздрадзе

У Маскве паводле абвінавачвання ў дзяржздрадзе на карысць адной з краін Захаду арыштаваны грамадзянін Расеі.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Генадзю Краўцову пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Са слоў крыніцы, затрыманне адбылося яшчэ летась. «Яму прад'яўленае абвінавачванне ў перадачы сакрэтных звестак на Захад. Максімальнае пакаранне - 20 гадоў калоніі», - распавёў ён, пры гэтым у якую краіну перадавалася інфармацыя, ён не ўдакладніў.

У Лефортаўскім судзе паведамілі, што мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту Краўцову была абраная 21 студзеня. Пад вартай ён застанецца да 27 сакавіка. Як адзначыла прэс-сакратарка суда Юлія Скотнікава, справа мае грыф «Спрэс сакрэтна», яе дэталі не раскрываюцца.

4 лютага ў разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы западозрылі Уладзіміра Голубава, былога навуковага супрацоўніка Расейскага федэральнага ядзернага цэнтра, які знаходзіцца ў Сарове. Падставай для крымінальнага пераследу стала публікацыя вучонага ў СМІ. «Голубеў з'яўляецца спецыялістам у выбуховых рэчывах, даклад быў прысвечаны ягонай працы», - адзначыў адвакат.

3 лютага са следчага ізалятара Лефортава пад падпіску аб нявыездзе адпусцілі жыхарку Вязьмы Святлану Давыдаву. Шматдзетная маці была затрыманая 21 студзеня ў падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 275 КК РФ («Дзяржаўная здрада»). Паводле звестак ФСБ, у красавіку 2014 Давыдава неаднаразова паведамляла ў амбасаду Украіны аб магчымай адпраўцы байцоў вайсковай часткі нумар 48886 Галоўнай выведуправы (ГВУ), размешчанай побач з яе домам у Вязьме, у Данецк для ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках