6 траўня 2024, панядзелак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароняць продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год?

38
У Беларусі забароняць продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год?

«Дэпутаты» будуць ініцыяваць увядзенне забароны на продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год.

Пра гэта паведаміў сёння «дэпутат» Мікалай Іванчанка на пасяджэнні Менаблвыканкама, паведамляе БелТА.

На думку «дэпутата», прыбытак ад вытворчасці алкаголю несувымерны з той шкодай, якую ён наносіць краіне. «Дзейснай праграмы супрацьдзеяння ўжывання алкаголю сёння няма. Прапаную разам з нарколагамі і іншымі спецыялістамі Менскай вобласці ўнесці ва ўрад сур'ёзныя прапановы, каб прыняць праграму, дзе была б замацаваная забарона на продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год, скарачэнне кропак продажу алкаголю і шэраг іншых прапаноў», - адзначыў Мікалай Іванчанка. Яшчэ адно пытанне, на якое трэба звярнуць увагу, гэта рэклама піва на тэлевізіі, мяркуе «дэпутат».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках