6 траўня 2024, панядзелак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 чачэнцаў са зброяй штурмавалі офіс у Маскве

35
30 чачэнцаў са зброяй штурмавалі офіс у Маскве

З аддзялення паліцыі ў Маскве адпусцілі 11 ураджэнцаў Чачні пасля таго, як яны групаю ў 30 чалавек спрабавалі са зброяй штурмаваць офіс.

Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, удакладняе агенцтва «Росбалт». 3 лютага супрацоўнікі адной са сталічных юрыдычных фірмаў праводзілі аўдыт дакументацыі кампаніі, размешчанай па адрасе вул. Андрэева-Забелінская, 35. Комплекс будынкаў акружаны цагляным мурам. «Нечакана з усіх бакоў праз мур сталі пералазіць дзесяткі маладзёнаў (не менш за 30 чалавек), з бітамі, арматурай і пісталетамі. Пазней высветлілася, што ўсе яны з'яўляюцца выхадцамі Чачэніі», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Нападнікі спрабавалі ўварвацца ў будынак. Не здолеўшы адкрыць дзверы, яны адкрылі стральбу. На месцы былі выяўленыя біты, траўматычныя пісталеты і баявы Пісталет Макарава з глушыцелем. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якім удалося затрымаць 11 чалавек. Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў УУС «Богородское». У іх знялі адбіткі пальцаў. На наступны дзень усіх адпусцілі. Паводле факту нападу было распачата дзве крымінальныя справы паводле арт. 213 КК РФ («хуліганства») і арт. 222 КК РФ («незаконнае захоўванне зброі»).

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках