6 траўня 2024, панядзелак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі баец АТА: Баліць сэрца за Украіну (Відэа)

8

Беларус «Сябро» ваюе на перадавой пад Данецкам.

У прыгарадзе Данецку, у вёсцы Пяскі, якая размяшчаецца каля разбуранага данецкага аэрапорта, працягваюцца зацятыя баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі баевікамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Украінскі телекалал «1+1» у рэпартажы з перадавой паведамляе, што ў складзе валанцёрскага корпуса «Правага сектара» тут ваюе беларус з пазыўным «Сябро».

«Я напалову ўкраінец, у мяне мама ўкраінка, таму ў мяне баліць сэрца за тое, што тут адбываецца, за тое, што тут робіць Расея. Таму я тут... Я не разумею, якія дамоўленасці могуць быць з тэрарыстамі?» - адзначыў беларус.

Сваё інтэрв'ю ён заканчвае словамі: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

Тэлеканал паведамляе, што ў Пясках з боку сепаратыстаў адбываюцца артылерыйскія абстрэлы, ідуць жорсткія баі, якія пераходзяць нават у рукапашныя. На гэтым участку фронту раней можна было заўважыць бел-чырвона-белы сцяг.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках