6 траўня 2024, панядзелак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З крамаў Глыбокага знікла малако

9
З крамаў Глыбокага знікла малако

У глыбоцкіх крамах знікла малочная прадукцыя мясцовага завода.

Многія пакупнікі прызвычаіліся да яе і пры выбары малочнага тавару аддаюць ёй перавагу. На думку жыхароў горада, яна самая якасная і смачная, паведамляе «Радыё Рацыя».

Такая сітуацыя ў Глыбокім ужо некалькі дзён, што выклікае нязручнасці для аматараў мясцовых малочных прадуктаў.

«З усёй малочнай прадукцыі я больш за ўсё люблю нашу. Сама там працавала. У смятане вялікі адсотак тлушчу - яна густая і добрая. Малако з іншых камбінатаў не хачу купляць, бо ведаю, як яно робіцца», - кажа мясцовая жыхарка.

Некалькі дзён у некаторых дзяржаўных крамах Глыбокага наогул было немагчыма купіць малочныя прадукты, але цяпер там пачала з'яўляцца прадукцыя іншых малочнакансервавых камбінатаў.

«Робяцца захады. У нас была запазычанасць перад малочным камбінатам, таму, натуральна, нам не адгружалі прадукцыю. Але сітуацыя выпраўляецца», паведамляе старшыня праўлення Глыбоцкага раённага спажывецкага грамадства Марына Талкач.

У камерцыйных крамах, у адрозненне ад дзяржаўных, ёсць глыбоцкія малочныя прадукты, але яны хутка разбіраюцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках