6 траўня 2024, панядзелак, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя прапануе падоўжыць час працы аптэк

21
Міністэрства аховы здароўя прапануе падоўжыць час працы аптэк

Міністэрства аховы здароўя выступіла з ініцыятывай максімальна падоўжыць час працы аптэк і арганізаваць іх працу ў начны час.

У ведамстве растлумачылі, што такая прапанова абумоўленая сезонным уздымам захворвання насельніцтва на вірусныя інфекцыі, сезоннымі рэспіратарнымі захворваннямі і ўзрослай плынню наведвальнікаў, піша БелТА.

«Міністэрства звяртае ўвагу на неабходнасць арганізацыі працы аптэк з максімальна працяглым рэжымам працоўнага дня, разгледзець магчымасць працы аптэк у начны час», - гаворыцца ў афіцыйным звароце.

Прапануецца таксама праводзіць санітарна-гігіенічную апрацоўку памяшканняў аптэк і санітарныя гадзіны ў непрацоўны час.

Спецыялісты адзначаюць, што тыпы грыпу А і В і іх падтыпы, якія прыйшлі ў Беларусь, не сталі нечаканасцю. Сусветная арганізацыя аховы здароўя кожны год аналізуе вірусы розных краін і таму ў стане прагназаваць сітуацыю. Скарэктаваны склад вакцыны ад грыпу дапаможа абараніць беларусаў ад захворвання.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках