6 траўня 2024, панядзелак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс Фог Расмусэн: Пуцін праверыць рашучасць NATO нападам на краіны Балтыі

11
Андэрс Фог Расмусэн: Пуцін праверыць рашучасць NATO нападам на краіны Балтыі

Прэзідэнт Расеі можа атакаваць краіны Балтыі з мэтай праверыць, наколькі Альянс гатовы да абароны.

Пра гэта заявіў былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю The Telegraph, піша "Лiга.нет".

На ягоную думку, сапраўднай мэтай Крамля з'яўляецца разбурэнне салідарнасці ў NATO і дамінаванне РФ над краінамі Усходняй Еўропы.

"Размова не пра Украіну. Пуцін хоча вярнуць Расеі статус вялікай дзяржавы. Існуе высокая верагоднасць таго, што ён уварвецца ў краіны Балтыі, каб праверыць артыкул 5 NATO", - сказаў Расмусэн, маючы на ўвазе адзін з артыкулаў статута Паўночнаатлантычнага альянсу, які прадугледжвае пагадненне ўдзельнікаў блока разглядаць узброены напад на адну з краін NATO як напад на ўвесь Альянс.

"Пуцін ведае, што калі ён перасягае "чырвоную лінію" і атакуе саюзніка NATO, ён будзе пераможаны. Давайце казаць пра гэта адкрыта. Але ён спецыяліст у гібрыдных войнах", - адзначыў былы генеральны сакратар Альянсу.

На думку Расмусэна, Крэмль можа пачаць правакацыі ў Эстоніі ці Латвіі, дзе прысутнічае вялікая колькасць рускамоўнага насельніцтва, выкарыстоўваючы, напрыклад праславутых "зялёных чалавечкаў" - жаўнераў без апазнавальных знакаў.

"Артыкул 5 [статута NATO] абвяшчае, што ваеннае ўварванне ў кожную з краін-чальцоў NATO з'яўляецца нападам на ўвесь Альянс, следствам чаго з'яўляецца калектыўная мабілізацыя. Да гэтага артыкула блок звяртаўся толькі аднойчы за 66-гадовую гісторыю Альянсу - пасля тэракту ў Нью- Ёрку 11 верасня 2011 года", - адзначае выданне.

Расмусэн таксама заявіў, што тактыка Пуціна палягае ў тым, каб стварыць замарожаны канфлікт у Данбасе, а не спрабаваць захапіць украінскія землі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках