6 траўня 2024, панядзелак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венецыю назвалі самым рамантычным горадам

4
Венецыю назвалі самым рамантычным горадам

Самым рамантычным месцам свету стала Венецыя, якая пераўзышла ўзроўнем рамантызму горад любові Парыж.

VeryFirstTo правёў уласнае даследаванне, высвятляючы, якое месца свету з'яўляецца самым рамантычным. У выніку апытання высветлілася, што самым рамантычным месцам свету стала Венецыя, якая пераўзышла ўзроўнем рамантызму горад любові Парыж.

Напярэдадні дня Святога Валянціна VeryFirstTo пацікавіўся, які горад ці якое месца свету больш за ўсё падыходзіць для рамантычнага падарожжа.

Венецыя лёгка перамагла Парыж, набраўшы 16% супраць 15% сталіцы Францыі. На трэцім месцы стаіць грэцкі Сантарыні - 13%, услед ідуць Мальдывы, якія назваў кожны 10-й апытаны, а далей ідзе яшчэ адзін італійскі горад Фларэнцыя - 7%, піша інтэрнэт-выданне turizm.ru.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках