4 траўня 2024, Субота, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры капрамонце кватэр вокны прыйдзецца мяняць за свой кошт

32
Пры капрамонце кватэр вокны прыйдзецца мяняць за свой кошт

Грошай на правядзенне работ хранічна не хапае, а прыход будаўнікоў на аб'екты праз гэта рэгулярна затрымліваецца.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі нарэшце наважылася на непапулярны крок. Інфармацыя пра тое, што гранічныя нормы выдаткаў на 1 квадратны метр агульнай плошчы капітальнага рамонту кватэр на 2015 год абмежаваныя, была агучаная на выязным пасяджэнні Менгарвыканкаму ў пачатку студзеня. Як паведамляюць «Менск-Навіны», тэмай мерапрыемства як раз быў капітальны рамонт жыллёвага фонду сталіцы.

Сутнасць загаду Мінжылкамгаса, выдадзенага 27 студзеня 2015, такая. Выдаткі на капітальны рамонт 1 кв.м агульнай плошчы капрамонту кватэр павінны складаць не больш за Br1,5 млн на дату распрацоўкі праекта. Гэта больш чым сціпла. Таму з гэтага часу частка работ будзе праводзіцца не за бюджэтныя грошы, а за кошт сродкаў жыхароў. Што гэта за працы?

Замена аконных блокаў.

Устаноўка прыбораў кватэрнага ўліку.

Рамонт пад'ездаў.

Добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі (азеляненне, добраўпарадкаванне дадатковай паркоўкі, устаноўка дзіцячага абсталявання).

Паводле некаторых пазіцый раней жыллёвыя службы вымушаныя былі дамаўляцца з уладальнікамі кватэр, так што тут нічога экстраардынарнага няма. А вось замена аконных блокаў - балючае пытанне. Бо гэта дорага, ды і клапотна.

Праектна-каштарысная дакументацыя для дамоў, у якіх капітальны рамонт пачаўся ў 2014 годзе, будзе перагледжаная: мяркуецца выключыць тыпы работ, якія не патрабуецца выконваць у адпаведнасці з новымі правіламі.

Са слоў міністра ЖКГ Аляксандра Церахава, які таксама ўзяў удзел у выязным пасяджэнні Менгарвыканкаму, пры зніжэнні сабекошту работ пасля вышэйзгаданага новаўвядзення аб'ём уводу жылля ў Менску пасля капітальнага рамонту можна павялічыць больш чым у два разы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках